Попыт на адпачынак у беларускіх санаторыях сярод расіян вырас удвая

Санаторый "Юнацтва"

Санаторый "Юнацтва" / yunost.by

Попыт на санаторны адпачынак у Беларусі сярод расіян вырас у параўнанні з мінулым годам удвая, кажуць у Асацыяцыі тураператараў Расіі (АТАР). Там спасылаюцца на звесткі адной з вядучых расійскіх туркампаній.

Продажы тураў у беларускія санаторыі ў Расіі ўжо перасягнулі паказчыкі дакавіднага 2019 года. У АТАР адзначаюць, што пуцёўка ў беларускі санаторый абыдзецца ў сярэднім на 20-30% танней, чым у супастаўныя па ўзроўні санаторыі ў Мінеральных Водах на Каўказе. Але і ў Беларусі сёлета паднялі цэны — паводле інфармацыі ўдзельнікаў расійскага туррынку, у сярэднім пуцёўкі ў беларускія санаторыі падаражэлі на 10-20% у параўнанні з мінулым высокім сезонам.  

Месцы ў большасці беларускіх санаторыяў на вясну-лета яшчэ ёсць, кажуць у АТАР. Але загрузка папулярных месцаў ужо высокая. Тураператары гавораць і яшчэ пра адну асаблівасць цяперашняга сезона — расійская аўдыторыя беларускіх санаторыяў прыкметна памаладзела. Усё часцей аздараўленчыя туры ў Беларусь браніруюць людзі 40-45 гадоў і 30-35 гадоў.  Яны цікавяцца не лячэннем, але агульнааздараўленчымі праграмамі, wellness- і SPA-паслугамі. Тураператары таксама адзначылі, што асноўная доля броняў (каля 50%) прыпадае на санаторыі сярэдняга ўзроўню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі