Вы тут

Польскія памежнікі: 6 беларускіх салдат рабілі падкоп пад плотам на мяжы

Падкоп / twitter.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі заявілі, што 6 беларускіх салдат рабілі падкоп пад металічным плотам на мяжы. Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных у Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства. У тым месцы раней мігранты рэгулярна рабілі спробы нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Аднак пасля ўстаноўкі польскім бокам 5-метровага плоту (яго будаўніцтва заканчваецца ў канцы чэрвеня) у нелегалаў узнікла праблема, як яго пераадолець. Але навошта падкоп рабілі вайскоўцы? Польскі патруль іх заспеў за працай, і яны яе былі вымушаны спыніць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.