Польшча пачала будаваць новы плот на мяжы з Беларуссю
Беларуска-польская мяжа / PAP
Будаўніцтва новага плота пачалося на беларуска-польскай мяжы, піша польскае выданне RMF24.
Плот уяўляе сабой чатырохметровую сеткаватую агароджу з калючым дротам, яго размесцяць уздоўж дарогі. Дадатковыя віткі дроту і яшчэ адну двухметровую агароджу пракладуць з боку лесу.
Польскія ўлады лічаць, што новае загароджанне перашкодзіць мігрантам трапляць у краіну ў абыход рэгулярных працэдур.
Будаўніцтва загароджання пачалося адначасова ў пяці месцах. Матэрыялы закупіла памежная служба, а работы выконваюцца ваеннымі інжынернымі войскамі.