Вы тут

Польшча гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі

Улады Беларусі не хочуць, каб моладзь ехала вучыцца ў Польшчу / Delfi

Польшча гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі, калі яны сутыкнуцца з цяжкасцямі пры пацвярджэнні сваіх дыпломаў на радзіме. 25 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускім студэнтам, якія навучаюцца ў Польшчы, на радзіме давядзецца пацвярджаць свае дыпломы.

“Мы са здзіўленнем толькі што прачыталі заяву спадара Лукашэнкі, кажа ria.ru прадстаўнік міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. — Ён, мабыць, не ведае, што польскія ўніверсітэты даюць сваім выпускнікам вельмі якасную адукацыю, якая катыруецца ва ўсім свеце”.

Прадстаўнік міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы лічыць, што калі словы Лукашэнкі здабудуць законную моц, то беларускія выпускнікі не захочуць вяртацца ў Беларусь: "Мы з задавальненнем іх тут пакінем. Мы ад гэтага толькі выйграем, атрымаўшы адукаваных спецыялістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.