Вы тут

Пішуць, што ў Беларусі павысіўся радыяцыйны фон. Ці так гэта?

БелАЭС / Еўрарадыё

У шэрагу тг-чатаў 7 сакавіка напісалі аб павышэнні радыяцыйнага фону ў Беларусі. Адначасова з'явіліся здагадкі аб тым, што на Беларускай АЭС адбыўся збой у сістэме ахаладжэння рэактара.

Мінэнерга сцвярджае, што сістэма ахаладжэння функцыянуе ў штатным рэжыме. І дадае, што радыяцыйны фон у раёне станцыі — у норме. Гэта супадае са звесткамі Мінпрыроды.

На што спасылаюцца, калі кажуць аб павышэнні радыяцыйнага фону? На дадзеныя аднаго з прыбораў, зарэгістраваных на сайце "Народмон". Сапраўды, у Смаргоні адзін з датчыкаў паказвае высокі ўзровень радыяцыі, але ж мы паглядзелі дадзеныя гэтага ж датчыка за мінулы час: яны заўсёды вельмі высокія, былі такімі і да запуску АЭС.

Найхутчэй, нагодаў хвалявацца няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.