Пінскія вяскоўцы пратэстуюць супраць будаўніцтва вышкі мабільнай сувязі

Аднак вяскоўцам гэтая ідэя не спадабалася, і яны сталі пратэставаць, паведамляе тэлеканал “Варяг”. Мясцовых жыхароў абурыла, што з імі ніхто не параіўся перад пачаткам будаўніцтва і не растлумачыў, якім чынам выпраменьванне ад апаратуры будзе ўздейнічаць на здароўе людзей.



Прадстаўнікі кампаніі заявілі, што згодна з заканадаўствам яны не павінны нічога тлумачыць насельніцтву. Яны кажуць, што маюць усе дазволы і ніякай шкоды іх абсталяванне здароўю не наносіць.



Аднак вяскоўцы вырашылі працягваць сваю барацьбу і адпраўляюць калектыўныя лісты ў кантрольныя органы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі