Пінчука падазраюць у падробцы дакументаў: лічбу "4" ён выправіў на "9"

Пінчука падазраюць у падробцы дакументаў: лічбу "4" ён выправіў на "9"

Жыхара Пінскага раёна падазраюць у падробцы дакументаў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, мужчына хацеў замяніць пасведчанне кіроўцы. Аднак у супрацоўніка рэгістрацыйнага аддзялення падчас прагляду дакументаў узніклі сумненні наконт сапраўднасці медыцынскай даведкі аб прыдатнасці да кіравання транспартнымі сродкамі. Яе перадалі экспертам. Яны засведчылі, што першапачаткова на ёй была дата не "2019", а "2014". Атрымліваецца, што лічбу "4" выправілі на "9".

Пінчук прызнаўся сілавікам, што на праходжанне медкамісіі ў яго не было часу. Таму ён і "працягнуў" сабе самастойна тэрмін дзеяння меддаведкі. Якім будзе пакаранне, пакуль невядома. Яшчэ праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі