Петра Квітава выйграла Уімблдон-2014

У фінальным паядынку Квітава разграміла канадку Эжэні Бушар — 6:3, 6:0.

Матч доўжыўся меней за гадзіну. Чэшка цалкам кантралявала сітуацыю і не пакідала суперніцы шансаў.
 
Для Квітавай гэта другая перамога на Уімблдоне — раней яна выйгравала гэты турнір у 2011 годзе. Адметна, што яна болей нідзе не перамагала на спаборніцтвах серыі “Вялікага шлема”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі