“Петля Пристрастия” адзначыць “Альбом года” на вялікім сольніку

“Петля Пристрастия” адзначыць “Альбом года” на вялікім сольніку

7 красавіка гурт “Петля Пристрастия” сыграе канцэрт у клубе Re:Public. На ім прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў гурта, у тым ліку “Мода и облака”, які нядаўна быў прызнаны “Альбомам года” на ўзнагародах сайта Experty.by.

Гурт стварыў у 2004 годзе ў Мінску Ілля Чарапко-Самахвалаў, вакаліст і аўтар песень, таксама вядомы па гурце “Кассиопея”. Дэбютны альбом “Всем доволен” выйшаў у 2009 годзе на расійскім лэйбле “Снегири” і даў калектыву першую сур’ёзную хвалю вядомасці ў Беларусі і Расіі.

З таго часу альбомы “Пятлі” часта станавіліся лепшымі паводле многіх узнагарод.

Чацвёртая кружэлка “Мода и облака”, якую ўдзельнікі гурта “Петля пристрастия” назвалі больш танцавальнай і поп-арыентаванай, выйшла вясной 2016 і днямі прынесла калектыву ўзнагароды адразу ў чатырох намінацыях Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных крытыкаў. Сярод іх галоўная ― “Альбом года”, з якой і звязаная рэкламная падтрымка канцэрта ад праекта Maksivision.

“Мы абвясцілі гэты канцэрт яшчэ да ўзнагарод Experty.by ― маем традыцыю выступаў у красавіку. Але ўзнагароды і падтрымка сталі прыемным бонусам. Як звычайна, будзем граць каля дзвюх гадзін ― да апошняй кроплі поту кожнага гледача”, ― кажа гітарыст і менеджар гурта Іван Селішчаў.

7 красавіка ў клубе Re:Public вялікі сольны канцэрт гурта “Петля Пристрастия”. Пачатак у 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі