Лепшыя альбомы 2016-га — у "Петли Пристрастия", Shuma і Лявона Вольскага (фота)

Увечары 22 сакавіка ў рок-клубе TNT сайт Experty.by аб'явіў лепшыя альбомы 2016 года. Узнагароды, якія ўручаюцца дзевяць гадоў запар, заснаваныя на меркаваннях айчынных і замежных музычных крытыкаў. 

 

Уладальнікі трох узнагарод гурт Shuma

Летась беларускія музыкі выдалі 150 альбомаў. 29 з іх былі адрэцэнзаваныя штатнымі экспертамі сайта. Найлепшыя, па выніках галасавання чатырох журы, былі намінаваныя на ўзнагароды ў 11 катэгорыях.

Аўтары лепшага дэбютнага альбома Nebulae Come Sweet. Музыкі акрылі цырымонію ўзнагароджання невялікім сэтам

Сёлетнія пераможцы:


Лепшы дэбютны альбом:  "It’s Not The Night That Covers You" гурта Nebulae Come Sweet 


Лепшы індзі-поп/электронны альбом: "Сонца" гурта Shuma


Лепшы поп-альбом: "Импорт" гурта IOWA


Лепшы фолк-альбом: "Сонца" гурта Shuma


Лепшы рок-альбом: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия"


Лепшы беларускамоўны альбом: "Псіхасаматыка" Лявона Вольскага


Прыз штатных экспертаў: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия"


Прыз народных экспертаў:  "Псіхасаматыка" Лявона Вольскага


Прыз замежных экспертаў: "Сонца" гурта Shuma


Прыз вялікага журы: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия"


Альбом года: "Мода и облака" гурта "Петля Пристрастия". Каманда атрымала прыз ад партнёра ўзнагарод — мультымедыйнага праекту Maksivision: рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта, які пройдзе ў Мінску 7 красавіка.

 

Уладзімір Максімкаў, кіраўнік Maksivision, уручае ўзнагароду "Пятлі"
Кіраўнік праекту Зміцер Безкаравайны