Вы тут

Канцэрт гурта "Петля Пристрастия" адмянілі за дзень да выступу

Музыкі гурта "Петля пристрастия" Ілля Чарапко-Самахвалаў і Іван Селішчаў / Еўрарадыё

Prime Hall за дзень да канцэрту адмяніў выступ гурта "Петля Пристрастия". Пра гэта музыкі напісалі ў сацсетках. 

Гэта ўжо другі перанос канцэрта. Цяперашнюю адмену патлумачылі "забеспячэннем грамадскай бяспекі".

"На мінулым тыдні, у сувязі з нядаўнім "інцыдэнтам“ на канцэрце гурта "Пошлая Молли" нам было прапанавана прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі і выкананні закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах". Мяркуючы па атрыманым сёння лісце, прынятыя намі меры аказаліся недастаткова пераканаўчымі",пішуць музыкі.

Яны паспрабавалі перанесці канцэрт на іншую пляцоўку, але няма часу на афармленне неабходных дазвольных дакументаў. Канцэрт быў прызначаны на 11 чэрвеня.

Як распавядала Еўрарадыё, на канцэрце "Пошлой Молли" гледачы скандавалі "Жыве Беларусь!". За гэта арганізатара выступу — дырэктара івэнт-агенцтва Антона Сасноўскага аштрафавалі на 2175 рублёў (75 базавых).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.