Песня гурта Biplan мае больш за 80 варыянтаў перакладаў на беларускую мову!

Два тыдні таму папулярны літоўскі гурт Biplan абвесціў конкурс на беларускі пераклад для свайго хіта "Amore". На прапанову адгукнулася больш за 80 чалавек. Лідар гурта Макс Мельман не чакаў такога ажыятажу і, кажа, што за некалькі начэй чытання тэксаў амаль вывучыў беларускую мову!

У выніку музыкі Biplan спыніліся на некалькіх варыянтах, але лепшы з іх будзе абраны ў студыі, падчас запісу беларускай версіі песні "Amore". Адбудзецца гэта днямі, а імя яго аўтара будзе абвешчана на наступным тыдні разам з прэм’ерай абноўленай кампазіцыі ў Інтэрнэце.

Нагадаем, што пераможца конкурсу стане афіцыйным суаўтарам беларускай версіі "Amore" і сустрэнецца з гуртом. Песня "Amore" атрымала афіцыйны прыз за найбольшую колькасць ратацый у Літве па выніках 2013, а сам калектыў – "Лепшы поп-гурт" на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі