Першы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі запланаваны на 17 сакавіка

Футбалісты прыбіраюць снег на стадыёне ў Мінску / t.me/footballby

8 снежня ў Доме футбола ў Мінску прадстаўнікі клубаў вышэйшай лігі ўхвалілі праект календара сезона-2023. Першы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі запланаваны на 17 сакавіка, апошні — на 2-3 снежня, піша "Трыбуна".

Сезон пачнецца ў Беларусі 25 лютага матчам за Суперкубак. 4 сакавіка пройдуць гульні 1/4 фіналу Кубка Беларусі. Гэты праект календара яшчэ мусіць зацвердзіць выканкам АБФФ.

abff.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.