Першы дзень КДС завершаны

Сёння ў Мінску прайшло першае пасяджэнне Кангрэса дэмакратычных сілаў. На ім былі падведзены вынікі працы апазіцыі за мінулыя гады. Асноўная ўвага была скіравана на выбарчую кампанію.

Аляксандр Мілінкевіч назваў яе найлепшай кампаніяй апазіцыі. У сваім дакладзе былы кандыдат у прэзідэнты адзначыў, што гатовы застацца лідэрам і надалей, але станавіцца сустаршынём палітрады адмовіўся.

З дакладамі таксама выступілі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч і іншыя беларускія палітыкі.

З запрошаных гасцей выступілі дэпутат расійскай Дзярждумы Уладзімір Рыжкоў і старшыня Саюза правых сілаў Расіі Мікіта Бялых.

На кангрэсе таксама прысутнічалі амбасдары краін ЕС і ЗША.

На заўтра запланаваны выбары сустаршыняў палітрады і прыняцце стратэгіі далейшай працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі