Першамай у Мінску скончыўся хапуном

Падчас афіцыйнага святкавання Першамая каля Нацыянальнай бібліятэкі затрыманыя каля двух дзесяткаў чалавек. Пераважна гэта моладзевыя актывісты, адзначае БелаПАН. Сярод затрыманых — вядомыя дзеячы дэмакратычнага руху Зміцер Федарук, Яўген Афнагель, Зміцер Бародка, Артур Фінькевіч, Іван Шыла.

Затрыманых даставілі ў Першамайскі РАУС Мінску. Некаторых з тых, хто прыйшоў выказаць салідарнасць з затрыманымі, таксама завялі ў пастарунак. Так, па паведамленнях Радыё "Свабода", спіс затрыманых папоўнілі Наста Палажанка і яшчэ 4 чалавекі.

На затрыманых складаюць пратаколы. У прыватнасці, на Міколу Статкевіча складаюць пратакол за ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі