Перавозчыкам з Казахстана рэкамендуюць аб'язджаць Беларусь

Перавозчыкам з Казахстана рэкамендуюць аб'язджаць Беларусь

Казахстанскім перавозчыкам не рэкамендуюць вазіць прадукцыю з краін Еўрасаюза праз Беларусь. Транзіт праз Беларусь пагражае ім дадатковымі выдаткамі ў сувязі з санкцыямі, якія Расія ўвяла супраць харчовых тавараў з Еўрасаюза.

У каментары сайту alau.kz начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Палаты прадпрымальнікаў Кастанайскай вобласці Казахстана Роберт Юсупаў адзначыў, што транзіт праз Беларусь магчымы, але цягне за сабой дадатковыя выдаткі. Так, на расійскай мяжы іх будуць больш старанна даглядаць і могуць нават вылучыць мытнае суправаджэнне для кантролю за транзітам грузу.

Для бесперашкоднай дастаўкі тавары з Еўрасаюза ў Казахстан перавозчыкам рэкамендуюць ехаць у Расію праз Літву, Латвію, Фінляндыю ці Украіну.

Фота: novostimira.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі