Перамовы Лукашэнкі і Пуціна доўжыліся больш за чатыры гадзіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна доўжыліся больш за чатыры гадзіны

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзілі перамовы больш за чатыры гадзіны, піша gazeta.ru. Вынікі гэтых перамоў не абнародваюцца. Пасля перамоў кіраўнікі Беларусі і Расіі з афіцыйнымі заявамі не выступілі. 

Паводле інфармацыі БЕЛТА, пасля афіцыйнай часткі перамоў кіраўнікі дзяржаваў працягвалі перамовы "ў фармаце працоўнага абеда". 

Як паведамлялася раней, асноўнымі праблемамі, якія планавалася абмеркаваць падчас сустрэчы ў Сочы, былі сфера энергетыкі і сельская гаспадарка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі