Перад выхаднымі долар падаражэў яшчэ на 10 рублёў

27 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Долар мінімальна ўмацаваўся да рубля: на выхадных ён будзе каштаваць 9080 рублёў супраць 9070 напярэдадні.

Еўра і расійскі рубель крыху патаннелі. Еўрапейская валюта “скінула” 20 рублёў і зараз каштуе 12250 рублёў за еўра. Расійскі рубель “згубіў” два беларускія, яго курс — 280,5 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі