Вы тут

Лукашэнка: "Пад бізуном мы больш хадзіць не будзем"

president.gov.by

На праваслаўнае Раство Аляксандр Лукашэнка наведаў у Мінску Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Ён запаліў свечку каля іконы святога князя Аляксандра Неўскага, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У храме Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з мітрапалітам Паўлам, протаіерэем Фёдарам Поўным. Прысутнічаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак. Лукашэнка адзначыў, што храм будаваўся ў няпростыя часы, ён з'яўляецца равеснікам незалежнай Беларусі.

"Няхай ён будзе заўсёды сімвалізаваць наш суверэнітэт, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — І ўсім, хто кепска глядзіць на нас, будзе адназначна гаварыць пра тое, што пад бізуном мы больш ніколі хадзіць не будзем".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы — талерантны і вельмі добры народ, які добра адносіцца да сваіх суседзяў, у тым ліку да ўкраінцаў і расіян.

Падкаст: Як канфлікт паміж Мінскам і Масквой будзе вырашацца ў 2019 годзе?