Пентагон не мае звестак, што Беларусь плануе адправіць войскі ва Украіну

Пентагон не мае звестак, што Беларусь плануе адправіць войскі ва  Украіну

У Пентагона няма звестак, што Беларусь плануе адправіць сваіх вайскоўцаў ва Украіну для дапамогі расіянам. Пра гэта на брыфінгу заявіў прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі.

"У нас няма даных, што ўлады Беларусі плануюць насамрэч дасылаць падраздзяленні свайго войска, каб дапамагаць расійскім войскам у захопе Украіны",прыводзіць УНІАН яго словы.

Кірбі паведаміў таксама, што ў ЗША няма інфармацыі наконт таго, каб Пуцін планаваў адправіць ва Украіну дадатковы кантынгент і тэхніку з іншых рэгіёнаў Расіі.

Раней ва ўкраінскіх СМІ з'яўлялася інфармацыя пра ўварванне беларускіх вайскоўцаў, але ніводнага разу яна не пацвярджалася. Тым не менш з тэрыторыі Беларусі вядуць наступ расійскія войскі і адбываліся запукі ракет ва Украіну. Таксама з беларускай тэрыторыі, як паведамлялася, каардынуюць палёты расійскай вайсковай авіяцыі над Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі