Вы тут

Педагогаў "настойліва просяць" падпісваць паштоўкі для Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка​

Камуністычная партыя Беларусі, якую да прызначэння міністрам адукацыі ўзначальваў Ігар Карпенка, запусціла акцыю "народны прэзідэнт".

У яе рамках камуністы прапануюць дасылаць паштоўку Аляксандру Лукашэнку. Удзел — "добраахвотны-прымусовы". Як сведчыць "злітае" распараджэнне рэктарата Баранавіцкага універсітэта, міністэрства адукацыі даручыла падтрымаць праект.

Ад БарДУ патрабуюць па адной паштоўцы з кафедры і па пяць — ад кожнага студэнцкага савета.

Пакуль невядома, шмат каму прыйшла падобная "рэкамэндацыя". Калі ў вас ёсць інфармацыя — напішыце ў наш бот ў Telegram: @euroradio_minsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.