Пажар у Чарнобыльскай зоне ліквідаваны

Пажар у Чарнобыльскай зоне ліквідаваны

Пажар у Чарнабыльскай зоне на тэрыторыі Кіеўскай вобласці ліквідаваны. Як перадае УНІАН, полымя збілі ў 13.25 у суботу. Падчас гэтай аперацыі Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях выкарыстоўвала паветраныя і наземныя сілы. Пажар тушылі ў тым ліку з верталётаў.

Пажар у зоне адчужэння і безумоўнага адсялення ўзнік удзень 29 чэрвеня — на тэрыторыі Лубянскага лясніцтва ў Кіеўскай вобласці, дзе пракладвалі чыгуначныя рэйкі, загарэліся рэшткі драўніны. Узгаранне перакінулася на плошчу каля 25 га.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі