Пайшоў з жыцця бубнач Арцём Залескі
![Пайшоў з жыцця бубнач Арцём Залескі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1234_0.jpg.webp?itok=MVdAIWsT)
Пайшоў з жыцця бубнач Арцём Залескі. Ён граў у кабарэ-бэндзе "Серебряная свадьба" (у сцэнічным вобразе Francois De Bosh), дуэце "Гурзуф" з баяністам Ягорам Забелавым і гурце "Любовь и спорт".
Зусім нядаўна, 14 студзеня, у Залескага быў дзень нараджэння.
Развітанне пройдзе ў пятніцу ў крэматорыі на Паўночных могілках у Мінску ў 13:00.
Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам і сябрам Арцёма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.