Вы тут

Павольней за ўсё даражэюць цыгарэты і алкаголь: як змяніліся цэны за пяць гадоў

Улетку 2016 года ў Беларусі адбылася дэнамінацыя / Еўрарадыё

Улетку 2016 года, напярэдадні дэнамінацыі, Еўрарадыё задакументавала цэны ў некалькіх мінскіх крамах.

У чэрвені 2021 года мы вярнуліся ў гэтыя гандлёвыя ўстановы, каб даведацца, як змяніліся цэннікі. Аказалася, павольней за ўсё даражэюць цыгарэты і алкаголь.

Смятана падаражэла на 58,5%. Паколькі прадукцыя за 5 гадоў усё ж памянялася, адзначым, што смятана маркі "Прастаквашына" ў 2016 годзе была 14% тлустасці. Цяпер такой на паліцах мы не знайшлі, таму ўзялі такую ж, але 15% тлустасці.

Цэны ў краме "Карона" ў 2016 і ў 2021 гадах / Еўрарадыё

Філе селядца падаражэла на 22,2%.

Цэны ў краме "Карона" ў 2016 і ў 2021 гадах / Еўрарадыё

Некаторыя маркі шакаладу падаражэлі на 100%.

Цэны ў краме "Карона" ў 2016 і ў 2021 гадах / Еўрарадыё

Alpen Gold з фундуком падаражэў на 55,7%. Адзначым: калі параўноўваць кошт пліткі, то ён павялічыўся на 46,9%. Але за пяць гадоў шакаладу ў пачку стала на 5 грамаў менш. Таму мы лічылі цану за кілаграм шакаладу.

Цэны ў краме "Карона" ў 2016 і ў 2021 гадах / Еўрарадыё

Акрамя крамы "Карона", у 2016 годзе мы наведалі легендарны ўніверсам "Цэнтральны" на праспекце Незалежнасці. Сёлета на месцы "Цэнтральнага" з'явіўся "Еўраопт". Параўналі, якія цэны на тым самым месцы, хоць і ў іншай гандлёвай сетцы.

Малако маркі "Брэст-Літоўск" падаражэла на 42,3%.

Цэны ў краме "Цэнтральны" ў 2016 годзе і ў "Еўраопце" ў 2021 годзе / Еўрарадыё

А малако "Савушкаў прадукт" паднялося ў цане на 51,4%.

Цэны ў краме "Цэнтральны" ў 2016 годзе і ў "Еўраопце" ў 2021 годзе / Еўрарадыё

Кефір "Мінская марка" 2,5% падаражэў на 18,5%.

Цэны ў краме "Цэнтральны" ў 2016 годзе і ў "Еўраопце" ў 2021 годзе / Еўрарадыё

"Кока-кола" падаражэла на 62,9%.

Чэкі з гандлёвай сеткі "Суседзі" / Еўрарадыё

У рэдакцыі таксама захаваўся цэннік на цыгарэты. За пяць гадоў гэта марка падаражэла толькі на 4%.

Цэны на цыгарэты / Еўрарадыё

Алкагольная настойка мядовая з перцам падаражэла толькі на 2,3%.

Цэны ў краме "Цэнтральны" ў 2016 годзе і ў "Еўраопце" ў 2021 годзе / Еўрарадыё

А ваш заробак паспявае за цэнамі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.