Паводле апытання, амаль 80% украінцаў хочуць уступлення краіны ў NATO

Калі б ва Украіне праводзіўся рэферэндум, за ўступленне краіны ў NATO прагаласавала б 78%. Пра гэта паведамляе аналітык фонду Дэмакратычнай ініцыятывы імя Кучэрыва Марыя Золкіна.

У сваім пасце ў Фэйсбуку яна паведамляе, што па стане на травень 2016 года, калі праводзілася апытанне, яўка на рэферэндум была б дастаткова высокай — 58%. За ўваход у Паўночнаатлантычны альянс прагаласавала б 78%, супраць — 17%. 

На захадзе краіны за ўступленне яўка б склала 82%, у цэнтральнай частцы — 58%, нават на Данбасе — 56%. Цікава тое, што нават на Данбасе за ўваход у NATO прагаласавала б большасць — 48%, супраць — 47%.

Даследаванне праводзілася ў траўне 2016 года. Было апытана 2016 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем АР Крым і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.