Раней іх давялося прыпыніць з-за кепскіх умоваў надвор’я. Дзясяткі тысяч людзей застаюцца адрэзанымі ад знешняга свету, перадае ВВС.
Як кажуць прадстаўнікі ўладаў Індыі, колькасць загінулых у штаце Утаракханд можа дайсці да тысячы. Да цяперашняга моманту паведамлялася, што пацверджана 600 смерцяў.
Мусонныя дажджы сёлета прыйшлі ў Індыю раней, чым звычайна. У выніку апынуліся затопленымі дарогі, масты і цэлыя вёскі.