Павел Якубовіч узяў інтэрв’ю ў прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса

Галоўны рэдактар газеты “Советская Белоруссия” Павел Якубовіч узяў інтэрв’ю ў прэзідэнта Ізраіля, ураджэнца Беларусі Шымона Перэса.
Нагадаем, Якубовіч выехаў ў Тэль-Авіў дзеля тлумачэнне слоў Аляксандра Лукашэнкі, якога абвінавацілі ў антысемітызме. Адказваючы на пытанні Якубовіча, Перэс адзначыў, што ў Ізраілі ёсць шмат людзей, якія жадаюць палепшыць адносіны з Беларуссю.

Прэзідэнт Ізраіля лічыць, што двухбаковыя адносіны павінны развівацца з упорам на эканоміку, навуку і высокія тэхналогіі, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, Шымон Перэс (Перскі) нарадзіўся 1 жніўня 1923 года ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, дзе пражывала каля двухсот яўрэйскіх сямей. Пасля заканчэння Гарвадскага універсітэта ў ЗША працаваў у Міністэрстве абароны Ізраіля.

Адыграў ключавую ролю ў стварэнні авіяцыйнай, электроннай і абароннай прамысловасці, рэарганізаваў навукова-даследчую работу ў ваеннай сферы. Пад кіраўніцтвам Перэса ствараліся атамныя цэнтры ў Дымоне і Нахал-Сарэку.

Займаў пасады міністра па справах уладкавання імігрантаў і міністра камунікацый. У 1984-1986 і 1995-1996 гадах быў прэм'ер-міністрам Ізраіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі