Павел Латушка ў Парыжы гаварыў пра віленскі саміт Усходняга партнёрства

Яго арганізавалі амбасады Швецыі і Польшчы ў Францыі. На семінары прысутнічалі амбасадары дзяржаваў-сяброў Усходняга партнёрства, прадстаўнікі МЗС Францыі, няўрадавых арганізацый. Сярод прысутных быў і беларускі амбасадар Павел Латушка (на здымку).



Як паведамляе БЕЛТА, пазіцыю Еўрасаюза ў адносінах віленскага саміта (ён пройдзе 28-29 лістапада) выклалі дзяржсакратар МЗС Швецыі Франк Бельфраж і намесніца дзяржсакратара МЗС Польшчы Хенрыка Машыцка-Дэндзіс. Падчас семінара Павел Латушка абмяняўся меркаваннямі "ў адносінах перспектываў узаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам у рамках "Усходняга партнёрства" са спадарыняй Машыцкай-Дэндзіс.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі