Вы тут

Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства на два месяцы

Павел Севярынец / Еўрарадыё

Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы — да 20 лютага 2021 года. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Вольга Севярынец.

Па яе словах, у свежым лісце, які яна атрымала ад мужа, Севярынец паведаміў пра падаўжэнне тэрміну следства. Таксама ён расказаў, што яму змянілі следчага.

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. А пакуль ён адбываў арышт, яму выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле — удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). 

У кастрычніку яму падоўжылі тэрмін следства на два месяцы — да 20 снежня. Але, як распавядала Еўрарадыё, Севярынец на волю не выйшаў, і сваякам не паведамілі прычыну. Адвакатка Паўла таксама не магла даведацца прычыну, бо знаходзіцца на самаізаляцыі ў сувязі з каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.