Паўла Севярынца выпусцілі з Акрэсціна

Пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец

Каля ізалятара на завулку Акрэсціна яго сустракалі родныя, сябры і паплечнікі. 

Севярынца затрымалі 26 лютага, калі ён ішоў на акцыю салідарнасці з палітвязнямі, прызначаную ў цэнтры Мінска. Яго, як і затрыманых удзельнікаў акцыі, некалькі дзён трымалі за кратамі і асудзілі толькі ў пятніцу, 28 лютага — амаль праз трое сутак. Севярынцу прысудзілі 10 сутак арышту.