Патрыярх Кірыл паслізнуўся ў храме на святой вадзе

Патрыярх Кірыл упаў у храме
Патрыярх Кірыл упаў у храме

Раніцай 25 чэрвеня патрыярх РПЦ Кірыл упаў з кафедры. Гэта адбылося падчас асвячэння храма святых Пятра і Фяўронні ў Наварасійску (Краснадарскі край, РФ).

Пасля таго, як інтэр'еры храма былі акропленыя святой вадой, Кірыл паспрабаваў спусціцца з узвышэння ў цэнтры храма, але паслізнуўся на мокрай падлозе. 75-гадовы кіраўнік РПЦ упаў на спіну. Кадры падзення патрапілі ў эфір канала "Кубань24", які вёў прамую трансляцыю з царквы.

Супрацоўнікі Федэральнай службы аховы і службы пратакола патрыярха кінуліся яму на дапамогу і дапамаглі ўстаць. Кірыла стукнуўся аб кафедру спінай, але неўзабаве ўжо бадзёра каментаваў здарэнне. Прычым у сваім тлумачэнні ён згадаў і ласку Божую, і законы фізікі:

"Тое, што я сёння ўпаў, нічога не значыць. Проста падлога цудоўная, у яе глядзецца можна, такая яна бліскучая і гладкая. Але, калі на яе падае вада, нават святая, працуюць законы фізікі. Па гэтай цудоўнай падлозе я так няўдала пракаціўся Але па міласці Божай, без усялякіх наступстваў. Але затое ўсе вы запомніце, вядома, сённяшні дзень, як і я яго запомню, але з радасцю, падзякай да ўсіх вас, што вашай працай быў пабудаваны гэты храм".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі