Вы тут

Патоп у Германіі: дзясяткі загінулых і зніклых без вестак

Пасля стыхіі / Reuters

Захад Германіі перажыў магутную паводку — пасля рэкорднай колькасці ападкаў за суткі рэкі выйшлі з берагоў. Там змытыя вадой масты, дарогі і дамы, вуліцы пераўтварыліся ў рэчкі, па якім плаваюць аўтамабілі, некаторыя вёскі затопленыя. Поўнай інфармацыі пра ахвяр яшчэ няма, але іх не менш за 40. Дзясяткі чалавек лічацца зніклымі без вестак. Каля 150 тысяч дамоў застаюцца без электрычнасці. Транспартнае злучэнне паміж населенымі пунктамі парушанае. Людзі ратуюцца на дахах дамоў. У ратавальнай аперацыі ўдзельнічаюць тысячы ратавальнікаў і вайскоўцаў, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Улады Германіі папярэджваюць, што магутная паводка можа абрынуцца на іншыя рэгіёны краіны.

Канцлер Германіі Ангела Меркель цяпер знаходзіцца з візітам у ЗША. Яна назвала падзеі на радзіме катастрофай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.