Паставіць сям'ю на ўлік па сацыяльна небяспечным становішчы стане цяжэй

Паставіць сям'ю на ўлік па сацыяльна небяспечным становішчы стане цяжэй

1 лютага ў Беларусі змяняюцца крытэрыі прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНП). Такое палажэнне зацверджанае пастановай Савета міністраў №22 ад 15 студзеня 2019 года, паведамляе прэс-служба МУС.

Раней паказчыкі СНП былі замацаваныя ў інструкцыі Міністэрства адукацыі. Там было шэсць крытэрыяў. Цяпер крытэрыяў засталося толькі тры. Пры гэтым, кажа начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Янкоўскі, больш дакладна вызначаны парадак выяўлення неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі. 

Крытэрыі наступныя:

1. Бацькі не задавальняюць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці (пакідаюць яго без ежы, не выконваюць рэкамендацыі медыкаў наконт дзіцяці, перашкаджаюць дзіцяці атрымліваць базавую адукацыю);

2. Бацькі не даглядаюць дзіця, у выніку чаго яно ўтварае дзеянні, якія маюць прыкметы адміністрацыйнага ці крымінальнага правапарушэння;

3. Бацькі вядуць амаральны лад жыцця, злоўжываюць сваімі правамі ці жорстка абыходзяцца з дзецьмі, што пагражае жыццю ці здароўю дзіцяці.

Міліцыянты змогуць ацэньваць сітуацыю, наведваючы дамы грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку, а таксама разглядаючы заявы і паведамленні грамадзян і юрыдычных асоб. Супрацоўнікі міліцыі абавязаныя растлумачваць сем'ям, залічаных у СНП, адпаведныя прававыя пытанні і патрабаванні заканадаўства. Пры неабходнасці міліцыянты будуць рыхтаваць дакументы, каб накіраваць бацькоў ці іншых сваякоў непаўналетніх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі