Пастанова аб “дармаедах”, якую мусілі падпісаць 1 красавіка, не падпісаная

Пастанова аб “дармаедах”, якую мусілі падпісаць 1 красавіка, не падпісаная

1 красавіка Саўмін мусіў распавесці “дармаедам”, за што яны будуць плаціць на 100% — па поўных тарыфах. Але 3 красавіка, за гадзіну да канца працоўнага дня (у 17:00) адпаведная пастанова з тлумачэннямі яшчэ падпісаная! Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў:


"Як толькі яна будзе падпісаная, адразу з'явіцца на нашым сайце".


Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №1, які прыйшоў на змену Дэкрэту №3, яшчэ ў студзені 2018 года. Тады ж ён даручыў чыноўнікам прыдумаць сістэму, па якой беспрацоўныя будуць цалкам аплачваць некаторыя паслугі, якія субсідуе дзяржава. Дакумент мусіў быць падрыхтаваны да 1 красавіка.


Але за тры месяцы чыноўнікі так нічога і не прыдумалі?

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі