Пасол Украіны: прапаганда ў Беларусі рыхтуе грамадства да вайсковых дзеянняў
![Дзеці і зброя / Мінабароны РБ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/MA.jpg.webp?itok=FQwLyh9M)
Дзеці і зброя / Мінабароны РБ
Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у гутарцы з "Радіо НВ" выказаўся пра сітуацыю ў нашай краіне, пра стан беларуска-ўкраінскіх адносінаў і заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт пагроз Беларусі з боку Украіны.
"Цалкам складаецца ўражанне, што беларускае грамадства рыхтуюць да вайсковых дзеянняў..., — кажа Кізім. — Зараз яны кажуць: толькі да абароннага характару. Але сітуацыя такая... Вайсковая істэрыя існуе: навокал ворагі і падобнае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.