Пасол Расіі нагадаў міністру замежных спраў Беларусі пра Дзмітрыя Мядзведзева

Пасол Расіі нагадаў міністру замежных спраў Беларусі пра Дзмітрыя Мядзведзева

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў цудоўна ведае аб працы, якая вядзецца паміж Мінскам і Масквой. Так амбасадар Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч пракаментаваў агенцтву РБК ​​нядаўнія выказванні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Нагадаем, што 17 красавіка расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што Масквы даслала ў Беларусь свае прапановы па інтэграцыі і чакае адказ на іх. На наступны дзень кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей заявіў: "Дзмітрый Анатольевіч, магчыма, не ў курсе, што мы ўжо даўно накіравалі нашы прапановы ў адказ".

Бабіч не ўтрымаўся, каб не падпусціць шпільку ў сваім адказе: "Што датычыць заявы спадара Макея, то ён, мабыць, не ў курсе, што Дзмітрый Мядзведзеў з'яўляецца не толькі старшынёй урада Расіі, але і членам Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, старшынёй Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. І ўсе рашэнні, якія прымаюцца ў Саюзнай дзяржаве, ім узгадняюцца, а большасць з іх рэалізуюцца пад яго непасрэдным кіраўніцтвам. Лепш бы спадару Макею гэта ў сваёй працы ўлічваць".

Расійскі амбасадар дадаў, што дыялог па далейшай інтэграцыі паміж Мінскам і Масквой "не спыняецца ні на хвіліну". Пра перамовы расійскія прадстаўнікі рэгулярна дакладваюць прэзідэнту і старшыні ўрада.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі