Пасля збіцця падлетка трэнер ХК "Шахцёр" "займаецца дакументацыяй"

Хакейны трэнер Арцём Гаранін / Еўрарадыё
Хакейны трэнер Арцём Гаранін / Еўрарадыё

Трэнер юнацкай хакейнай каманды ДЮСШ-"Шахцёр-Салігорск", які нанёс серыю ўдараў свайму падапечнаму, "на цяперашні момант займаецца дакументацыяй". Пра гэта Еўрарадыё расказаў дырэктар спартыўнай школы "Шахцёра" Артур Сымановіч.

Трэнер-задзіра меркавана — Арцём Гаранін, ён галоўны трэнер групы 2008 года нараджэння. Тое, што нападнік менавіта Гаранін, дырэктар ДЮСШ у размове з Еўрарадыё не абверг.

9 жніўня паміж юнацкімі хакейнымі камандамі "Шахцёра" і "Хіміка" адбыўся таварыскі матч, у час якога мужчына некалькі разоў ударыў маладога хакеіста на лаўцы.

После избиения подростка тренер из ХК “Шахтёр” “занимается документацией”
Збіццё хлопца трапіла на відэа / Еўрарадыё

Хлопчыку, які перанёс напад ад мужчыны, 13 гадоў. Па словах Артура Сымановіча, заяву ў міліцыю пацярпелы бок не падаваў, але "яны [кампетэнтныя органы. — Еўрарадыё] ўсё роўна разбіраюцца".

После избиения подростка тренер из ХК “Шахтёр” “занимается документацией”
Дырэктар ДЮСШ Артур Сымановіч / "УКантакце"

— Вядзецца праверка па гэтай справе. Унутраныя органы разбіраюцца ў гэтай сітуацыі, — адказвае Сымановіч Еўрарадыё.

Што паслужыла прычынай збіцця, дырэктар сказаць пакуль што таксама не можа. Мяркуючы па ўсім, цалкам ад працы Гараніна не адхілілі.

— Не, абсалютна не, ніводнай траўмы, — адказвае Артур Сымановіч на пытанне пра тое, наколькі сур'ёзнымі сталіся пабоі для юнака.

На сайце клуба пазначана, што Арцём Гаранін — трэнер-выкладчык са стажам працы 10 гадоў і вышэйшай спецыяльнай адукацыяй.

После избиения подростка тренер из ХК “Шахтёр” “занимается документацией”
Інтэрв'ю Гараніна 2016 года / belarushockey.com

— Хлопчыкі добрыя, працаздольныя, вельмі стараюцца. А калі дзесьці крыкнуць, то ўвогуле вельмі стараюцца... У нас усё вельмі строга з парушэннямі, бойкі забароненыя. Хоць, вядома, невялікія сваркі бываюць. Хтосьці кагосьці па шлеме ўдарыць, але не больш. Хоць у хакеі бойкі І дапускаюцца, але толькі супраць саперніка, а не сваіх, — такі каментар даваў Арцём Гаранін рэсурсу belarushockey.com у 2016 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі