Вы тут

Пасля выступу Лукашэнкі ў Гродзенскай вобласці пачалі складаць базу беспрацоўных

Уладзімір Каранік / З архіву БЕЛТА

У Гродзенскай вобласці пачалі складаць базу беспрацоўных. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік паставіў задачу зрабіць гэта "максімальна аператыўна ва ўсіх раёнах", і працаваць з базай.

"Тым, хто хоча працаваць, — дапамагчы, цытуе словы Караніка прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама. — Тых, хто заняты ў ценявым бізнэсе, — вывесці на празрыстую эканамічную дзейнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.