Пасля "размовы" ў міліцыі памёр 35-гадовы беларус — "Белсат"
![Першамайскае РУУС Мінска / Яндэкс.Карты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pierszamajski-1408.jpg.webp?itok=kiuVYvGp)
Першамайскае РУУС Мінска / Яндэкс.Карты
35-гадовы беларус памёр пасля "размовы" ў міліцыі, паведамляе тэлеканал "Белсат" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле звестак журналістаў, затрыманага мужчыну забрала з Першамайскага РУУС Мінска хуткая дапамога. Сам ён пры гэтым быў у непрытомным стане.
Дзе канкрэтна наступіла смерць, пакуль невядома — у міліцыі, дзе яго дапытвалі, ці ў шпіталі, куды яго даставіла хуткая.
Незалежныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што памерлага мінчука звалі Арцём Заяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.