Вы тут

Пасля прыезду ў Беларусь з Польшчы і Літвы зноў трэба знаходзіцца ў самаізаляцыі

Сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса зноў становіцца трывожнай / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра змены ў пераліку краін, па прыбыцці з якіх людзі трапляюць у самаізаляцыю на 10 каляндарных дзён. Адзначаецца, што былі ўлічаны "эпідэміялагічныя рызыкі, якія фармуюцца ў іншых краінах, у тым ліку ўзровень і дынаміка захворванняў, а таксама меры ў адказ, што прымаюцца ў краінах".

У спіс дадалі 28 краін, якія раней з яго былі выключаны: Польшча, Літва, Чэхія, Данія, Швецыя, Нідэрланды, Славакія, Славенія, Швейцарыя, Ісландыя, Румынія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Паўночная Македонія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Малдова, Францыя, Бельгія, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Партугалія, Балгарыя, Мальта, ЗША, Канада, Ліван, Туніс.

Змены пачынаюць дзейнічаць з 21 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.