Вы тут

Пасля пераносу ЧС з Беларусі Лукашэнка маўкліва сёк дровы (відэа)

Аляксандр Лукашэнка і дровы / @pul_1

Пасля пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі Аляксандр Лукашэнка маўкліва сёк дровы. Відэа з'явілася ў тэлеграм-канале "Пул першага". Побач з Лукашэнкам быў шпіц Умка, які нядаўна гуляў па яго стале падчас інтэрв'ю. У руках была сякера-калун прыблізна за 80 долараў.

Якраз у аўторак Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду па пытаннях лесу і гаварыў, што дровы дапамогуць Беларусі скараціць спажыванне прыроднага газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.