Пасля пажару на хлебазаводзе ў Оршу хлеб прывозяць з іншых гарадоў

Прычына ўзгарання пакуль невядомая

Прычына ўзгарання пакуль невядомая / t.me/mchs112by/

Пасля пажару на хлебазаводзе ў Оршу хлеб прывозяць з іншых гарадоў. Хлебабулачны цэх прадпрыемства не працуе, паведамляюць ратавальнікі. Сцвярджаецца, што "перабояў з пастаўкай хлебабулачных вырабаў няма".

Пажар у аднапавярховым будынку хлебабулачнага цэху Аршанскага хлебазавода адбыўся ў сераду ўдзень. Пацярпеў адзін з працаўнікоў, мужчына шпіталізаваны з апёкамі. Агонь пашкодзіў электраправодку і сістэму вентыляцыі, дзве хлебабулачныя печы, 200 кг гатовай прадукцыі і 3 тоны цеста. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі