У Оршы гарэў хлебазавод
![Пажар на аршанскім хлебазаводзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/vorsa-1701.jpg.webp?itok=eiZ__2GU)
Пажар на аршанскім хлебазаводзе / МНС Беларусі
У Оршы ўдзень 17 студзеня загарэўся хлебазавод, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі выявілі загаранне ў металічным вентыляцыйным корабе печы расстойна-пячнога агрэгата хлебабулачнага ўчастка.
Супрацоўнікі МНС выратавалі слесара хлебазавода. Мужчыну з апёкамі даставілі ў лякарню. 24 чалавекі пакінулі будынак самастойна.
Паведамляецца, што пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю гарадской клінікі. Стан у яго сярэдняй цяжкасці, стабільны. Абгарэла 20% участкаў цела.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Яго прычына высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.