Пасля гібелі ў Печах салдата Коржыча міліцыя апытала 18 тысяч дзембелёў

Пасля гібелі ў Печах салдата Коржыча міліцыя апытала 18 тысяч дзембелёў

Пасля гібелі ў вайсковай частцы ў Печах салдата Аляксандра Коржыча міліцыянеры, у тым ліку і ўчастковыя, апыталі 18 тысяч дзембелёў (салдат і сяржантаў, якія адслужылі тэрміновую службу). Па выніках гэтых апытанняў былі распачатыя дзве крымінальныя справы. Пра гэта заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Праверкі закранулі ў Печах і іншыя вайсковыя часткі, не толькі тую, дзе служыў Коржыч.

Цела Аляксандра Коржыча было знойдзена павешаным у падвале аднаго з будынкаў на тэрыторыі часткі, у якой ён служыў, 3 кастрычніка мінулага года. Спачатку версія суіцыду была асноўнай. Аднак пасля таго, як справа набыла грамадскі рэзананс і яе ўзяў пад кантроль кіраўнік дзяржавы, распрацоўваюцца тры асноўныя версіі: самагубства, давядзенне да самагубства і наўмыснае забойства. Тэрміны расследавання былі працягнутыя, выяўленыя факты нестатутных адносін адразу ў некалькіх вайсковых частках. Пачаліся праверкі, па выніках якіх распачалі 48 крымінальных спраў, амаль палова з іх адносіцца да 72-га вучэбнага цэнтра ў Печах, у якім служыў Аляксандр Коржыч. Нядаўна на 5 гадоў зняволення быў асуджаны прапаршчык, які катаваў салдатаў электрашокерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі