Пасля адстаўкі Шуневіч адпусціў бараду (фота)
![Пасля адстаўкі Шуневіч адпусціў бараду (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szunia-0208.jpg.webp?itok=8ajhMK5B)
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пасля адстаўкі памяняў іміжд — адпусціў вусы і невялікую бародку. Яго фатаздымак апублікавала прэс-служба хакейнага клуба "Дынама-Мінск".
2 жніўня Шуневіч як старшыня Назіральнага савета клуба сустракаўся з гендырэктарам мінскага "Дынама" Дзмітрыем Баскавым і трэнерскім штабам каманды.