Былы кіраўнік МУС Шуневіч ачоліў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Былы кіраўнік МУС Шуневіч ачоліў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Былы кіраўнік МУС генерал Ігар Шуневіч ачоліў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Яго абралі на з'ездзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання па прадстаўленні Саўміна і па ўзгадненні з Аляксандрам Лукашэнкам. Былы кіраўнік Юрый Шумскі займаў пасаду два тэрміны — 10 гадоў, паведамляе тэлеграм-канал @minleshoz.

У арганізацыі налічваецца каля 75 тысяч членаў, у тым ліку 40 тысяч паляўнічых. Улады звярнулі пільную ўвагу на яе пасля выбараў 2020-га. Прызначэнне Шуневіча адбылося пасля здарэння ў Мінску, калі з паляўнічай стрэльбы быў застрэлены афіцэр КДБ.

Шуневіч ачольваў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з 2012-га да 2019 года (раней некалькі гадоў служыў у КДБ). Запомніўся ён шэрагам неадназначных заяў і з'яўленнем на афіцыйных мерапрыемствах у форме афіцэра НКУС. Вясной 2021-га Ігар Шуневіч сышоў з пасады гендырэктара ХК "Дынама-Мінск".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі