Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі лічыць перадчасным выключэнне з Чырвонай кнігі зуброў. 11 траўня яго прадстаўнік Мікалай Свідзінскі заявіў, што праца па аднаўленні папуляцыі зуброў яшчэ не скончаная. Пагроза для размнажэння зуброў мінула, але выключаць іх з пятай рэдакцыі Чырвонай кнігі яшчэ рана, лічыць ён.
У красавіку выключыць зуброў з Чырвонай кнігі прапаноўваў зрабіць экс-міністр унутраных спраў, старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч. Ён выступае за тое, каб на зубра, мядзведзя і рысь была дазволена ліцэнзійнае паляванне.
"Лішніх у Чырвонай кнізе няма!", — нядаўна заяўлялі ў Мінпрыроды.