Пашкоджаны газаправод у Мінску рамантавалі шэсць гадзінаў

Трубу пашкодзілі рабочыя, якія пракладвалі электракабель. На час ліквідацыі аварыі былі адключаныя некалькі прадпрыемстваў і арганізацыі. Як паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, на тэхналагічны працэс гэтае адключэнне не паўплывала.



Апаўночы газазабеспячэнне аднавілі.