На кальцавой дарозе МАЗ з цэглай раздушыў два легкавікі (фота)

На кальцавой дарозе МАЗ з цэглай раздушыў два легкавікі (фота)

Як паведамляе auto.onliner.by са спасылкай на ДАІ, да аварыі прывяла небяспечнае пераладжанне кіроўцы МАЗа з адной паласы ў другую. У выніку МАЗ, гружаны цэглай, наляцеў на легкавушку і проста раздушыў яе. Пры гэтым прычэпам ён прыціснуў яшчэ адну машыну да левага адбойніка.



Renault Laguna, па якім прыйшоўся асноўны ўдар, апынуўся перакуленым, МАЗ заехаў на яго коламі. Прыціснутым да адбойніка апынуўся Volkswagen Touareg.



Пасажыр Renault, які знаходзіўся на пярэдняй сядушцы, кажа, што рамень бяспекі выратаваў яму жыццё. Пасля аварыі мужчына пералез на заднюю сядушку і толькі адтуль змог абрацца з салона. Дарэчы, сям'я купіла Renault два дні таму і акурат ехала на афармленне. Аднак усе планы перапыніла аварыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі