Па словах людзей, такая сітуацыя працягваецца два тыдні. Дакладную прычыну аварыі жыхарам не патлумачылі.
“Хто кажа, што матор згарэў, хто — што вады няма ў свідравіне”, — кажа жыхарка вёскі. “Кожны дзень нам абяцаюць, што заўтра вада будзе, а на заўтра такая самая карціна", — гаворыць мясцовы жыхар.
Адзначым, што вёска Шуняўцы знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Глыбокага. Там шмат двух- і трохпавярховых дамоў, у весцы жыве больш за паўтысячы чалавек.